Календарь дат и событий 2021

  • 210 гадоў – з часу (1811 г.) пабудовы ў в. Пакалюбічы Мікіцінскай царквы.
  • 205 гадоў назад (1816 г.) згодна «Отчёту управляющего Гомельским имением графа Румянцева о состоянии имения» у в. Пясочная Буда пражывала 185 рэвізскіх душ.
  • 160 гадоў – з часу (1861 г.) адкрыцця ў в. Прыбыткі царкоўна-прыходскага вучылішча.
  • 145 гадоў – з часу (1876 г.) пабудовы ў в. Скіток царквы Раства Багародзіцы.
  • 140 гадоў – з часу (1881 г.), калі была пабудавана царква ў гонар Раства Багародзіцы ў в. Глыбоцкае. Помнік архітэктуры з рысамі класіцыстычнага і рэтраспектыўна-рускага стыляў. Захоўваюцца абразы ХІХ ст. “Прарок Ілія”, “Маці Божая з дзіцем”.
  • 135 гадоў – з часу (1886 г.) адкрыцця ў в. Заліп’е царкоўна-прыходскай школы.
  • 130 гадоў з дня нараджэння (1891 г.) Савелія Сямёнавіча Гадунова (в. Галавінцы). У 1917 г. служыў на лінкоры «Гангут», быў абраны ў суднавы камітэт. Абараняў ад юнкераў Зімні палац. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
  • 105 гадоў з дня нараджэння (1916 г.) Якава Адамавіча Траццякова (в. Зябраўка) – поўнага кавалера ордэна Славы. Памёр у 1997 г.
  • 105 гадоў – з дня нараджэння (1916 г.) Мікалая Мікітавіча Палевікова (в. Раманавічы, Гомельскі раён), заслужанага лесавода Беларусі (1966 г.). Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені. Пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам Маркавічскага лясгаса (1949-1965 гг.), дырэктарам саўгаса “Сацыялізм” (1965-1967 гг.), Гомельскага лясгаса (1967-1978 гг.). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
  • 105 гадоў – з дня нараджэння (1916 г.) Ніны Акімаўны Банцыравай, заслужанай настаўніцы Беларусі (1964 г.). Працавала загадчыцай Валатаўской пачатковай школы. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
  • 100 гадоў – з часу стварэння (1921 г.) ў в. Яроміна калектыўнай гаспадаркі «Пяцідворка», якая ў 1930 г. была рэарганізавана ў калгас «Чырвоны хлебароб».
  • 100 гадоў – з часу стварэння (1921 г.) ў в. Пясочная Буда камсамольскай ячэйкі. Сакратар – Пётр Фядотавіч Агеенка.
  • 100 гадоў – з часу заснавання (1921 г.) на хутары Баркі сельскагаспадарчага кааператыву «Стасенскае».
  • 100 гадоў – з часу адкрыцця (1921 г.) у в. Старая Беліца хаты-чытальні. Першы “хатнік” (“избач”) – А. Кацэба.
  • 100 гадоў – з часу адкрыцця (1921 г.) Руднецеляшоўскай сельскай бібліятэкі.
  • 100 гадоў – з часу адкрыцця (1921 г.) Цярэнічскай сельскай бібліятэкі.
  • 95 гадоў — з дня нараджэння (1926 г.) Анастасіі Епіфанаўны Кузняцовай (в. Мільча, Гомельскі раён), заслужанай настаўніцы Беларусі (1966 г.). Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Лешчынецкай і Новамільчанскай школах Гомельскага раёна (з 1950 г.). Узнагароджана значком “Выдатнік народнай адукацыі” (1957 г.)
  • 90 гадоў з дня нараджэння (1931 г.) Аляксандра Васільевіча Мажэйкі (в. Вясёлае Поле) – беларускага літаратуразнаўцы і перакладчыка.
  • 90 гадоў – з часу заснавання (1931 г.) рабочага пасёлка «Бальшавік».
  • 90 гадоў – з часу заснавання (1931 г.) торфанарыхтоўчай арцелі імя Сталіна.
  • 90 гадоў – з часу рэарганізацыі (1931 г.) сельскагаспадарчай арцелі ў в. Пакалюбічы ў калгас імя У. І. Леніна.
  • 90 гадоў – з часу рэарганізацыі (1931 г.) калгасу «Ударнік» у калгас «Першамайскі». Старшыня – Ілля Пракопавіч Шкляраў
  • 90 гадоў з часу арганізацыі (1931 г.) ў в. Краснае калгасу «Першае Мая». Першы старшыня – Акім Іванавіч Талкачоў.
  • 90 гадоў з часу арганізацыі (1931 г.) ў в. Заліп’е і ў в. Урыцкае (Воўкавіцкі Крупец) калгасу імя Будзёнага. Першы старшыня – Уладзімір Антонавіч Васільеў
  • 90 гадоў з часу перайменавання (1931 г.) саўгаса «Старая Беліца» у саўгас «Чырвоная Беліца». Старшыня – І. М. Прахарэнка.
  • 90 гадоў з часу стварэння (1931 г.) ў Касцюкоўцы свінаадкормпункта РТСТ.
  • 90 гадоў з часу арганізацыі (1931 г.) Гомельскай машынна-трактарнай станцыі.
  • 90 гадоў з часу стварэння (1931 г.) калгаса «Чырвонагвардзеец». Першы старшыня – Якаў Іванавіч Іваненка.
  • 90 гадоў з часу арганізацыі (1931 г.) ў в. Сеўрукі калгасу. У 1932 г. ён быў названы «Чырвонагвардзеец», які ўзначаліў І. М. Цуканаў.
  • 90 гадоў з часу пабудовы (1931 г.) ў в. Касцюкоўка пачатковай школы. У 1936 г. – была рэарганізавана ў сямігадовую школу. Першы дырэктар – Сцяпан Сафонавіч Еўтухоў.
  • 90 гадоў – з часу адкрыцця (1931 г.) Цярухскай сельскай бібліятэкі.
  • 85 гадоў – з дня нараджэння (1936 г.) Любові Сцяпанаўны Лінік (Сібілевай) (в. Яроміна, Гомельскі раён), беларускага вучонага ў вобласці геалогіі. Скончыла геалагічны факультэт БДУ.
  • 80 гадоў з дня нараджэння (1941 г.) Мікалая Мікалаевіча Пратасава (в. Пясочная Буда). У 1958 г. скончыў сярэднюю школу. Служыў у арміі. У 1961 г. – паступіў у Чарнігаўскае вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, пасля заканчэння ў 1966 г. – служыў у Адэсе. Скончыў Вышэйшую ваенна-авіяцыйную акадэмію ў г. Моніна. Праз 7 гадоў – акадэмію Генеральнага штаба. Служыў у Рызе начальнікам вышэйшага ваенна-авіяцыйнага вучылішча. Выкладчык Вышэйшага ваеннага вучылішча (Ленінград).
  • 80 гадоў з часу здзяйснення (1941 г.) братамі Мінам, Елісеем і Канстанцінам Крычаўцовымі першага танкавага тарана.
  • 75 гадоў – з дня нараджэння (1946 г.) Таццяны Міхайлаўны Чыкуновай (в. Раманавічы, Гомельскі раён), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі (1973 г.). Працавала брыгадзірам малочна-таварнай фермы ў саўгасе “Бярозкі”.
  • 70 гадоў з часу аб’яднання (1951 г.) калгасу імя Чкалава з калгасам «Камуніст» (в. Бабовічы).
  • 70 гадоў з часу перайменавання (1951 (1952)г.) калгасу «Авангард» (в. Пясочная Буда) у калгас імя Чапаева.
  • 70 гадоў з часу аб’яднання (1951 г.) калгасаў в. Новая Гута ў калгас «Другая пяцігодка». Старшыня – Б. І. Суконін.
  • 70 гадоў – з часу адкрыцця (1951 г.) Брылёўскай сельскай бібліятэкі.
  • 60 гадоў — з часу заснавання (1961 г.) заслужанага аматарскага цыркавога калектыву імя Валерыя Абеля Палаца культуры ААТ “Гомельшкло”. У 1971 г. прысвоена званне народнага. У складзе амаль 150 чалавек ад 6 гадоў і старэй. Кіраўнік Таццяна Абель. Калектыў – удзельнік і лаўрэат шматлікіх фестываляў і конкурсаў, у т. л. гран-пры першага адкрытага вандруючага фестывалю-конкурсу эстрадна-цыркавога мастацтва “Сиверская феерия” (Чарнігаў, Украіна, 2012).
  • 60 гадоў з часу пабудовы (1961 г.) двухпавярховай раённай бальніцы.
  • 60 гадоў з часу арганізацыі (1961 г.) ў в. Яроміна камбінату бытавога абслугоўвання.
  • 55 гадоў з дня нараджэння (1966 г.) Леаніда Міхайлавіча Лабачова (в. Чкалава) – спартсмена. Да 7 класа вучыўся ў Чкалаўскай васьмігодцы, затым – у Магілёўскай спартшколе. У 1995 г. – чэмпіён Еўропы па цяжкай атлетыцы. Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996 г.). Жыве і працуе ў Магілёве.
  • 55 гадоў з часу пабудовы (1966 г.) ў в. Пракопаўка клуба, у якім размясцілася і бібліятэка.
  • 45 гадоў з часу ўтварэння (1976 г.) пасёлка, у склад якога ўвайшла в. Новая Гута.
  • 45 гадоў з часу стварэння (1976 г.) ў в. Заліп’е навукова-вытворчага прадпрыемства вадкіх угнаенняў.
  • 45 гадоў з часу адкрыцця (1976 г.) ў в. Целяшы дзіцячага сада. Працаваў да 1999 г.
  • 45 гадоў з часу стварэння (1976 г.) пры раённым Доме культуры Ансамбля народных інструментаў, з 1997 г. – “народны”.
  • 45 гадоў з часу заснавання (1976 г.) харавога калектыву калгаса імя Леніна. Кіраўнік – Ларыса Дзмітрыеўна Гадасіна. У 1986 г. атрымаў найменне «народны» хор калгаса імя Леніна. Кіраўнік – В. Г. Курдукоў.
  • 40 гадоў з часу ўзнагароджання (1981 г.) в. Новая Гута Дыпломам ВДНГ СССР за добраўпарадкаванне і азеляненне.
  • 40 гадоў з часу далучэння (1981 г.) калгасу «Бальшавік» да калгасу імя Урыцкага.
  • 40 гадоў з часу стварэння (1981 г.) пры Гомельскім раённым Доме культуры ВІА «Узоры», з 1987 г. мае найменне народнага.
  • 35 гадоў з часу прыезду (1986 г.) ў в. Даўгалессе перасяленцаў з тэрыторыі, забруджаных радыяцыяй. Былі пабудаваны новыя вуліцы – Садовая, Школьная, Сасновая.
  • 35 гадоў з часу ўводу (1986 г.) ў эксплуатацыю ў в. Пясочная Буда лазнева-мыйнага камбінату.
  • 35 гадоў з часу стварэння (1986 г.) ў в. Цагельня аматарскага аб’яднання «Руплівы гаспадар», якое з 1991 г. мае найменне народнага.
  • 35 гадоў з часу стварэння (1986 г.) пры Урыцкім СДК фальклорнага калектыву «Скарыначка», які з 1990 г. мае найменне народнага.
  • 25 гадоў з часу расфарміравання (1996 г.) саўгаса «Прыазёрны». Вёска Чкалава была далучана да калектыўна-долевай гаспадаркі «Бабовіцкае».
  • 25 гадоў з часу тэлефанізацыі (1996 г.) в. Пясочная Буда. Створана аўтаматычная станцыя на 200 тэлефонных нумароў.

Даты 2021 года

Студзень

30 – 100 гадоў з дня нараджэння (1921 г.) Івана Пятровіча Шамякіна (в. Карма Добрушскі раён) – беларускага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і БССР.

Люты

15 – 115 гадоў з дня нараджэння (1906 г.) Фёдара Нікіфаравіча Гаўрыленкі (в. Касцюкоўка, Гомельскі раён), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. У гады Вялікай Айчыннай вайны – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вілейскім раёне.

Сакавік

6 – 95 гадоў з дня нараджэння (1926 г.) Адольфа Аляксеевіча Паташкіна (в. Дураўкі Смаленскай вобласці) – Героя Сацыялістычнай Працы.

18 – 70 гадоў з дня нараджэння (1951 г.) Аляксея Пятровіча Мельнікава (в. Маркавічы) – беларускага вучонага ў галіне ліцейнай вытворчасці, кандыдата тэхнічных навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

2580 гадоў з дня нараджэння (1941 г.) Алега Паўлавіча Гараева (в. Краснае, Гомельскі раён), кандыдата тэхнічных навук (1981 г.), дацэнта.

Красавік

20 – 65 гадоў з дня нараджэння (1956 г.) Уладзіміра Паўлавіча Ісачанкі (г.п. Касцюкоўка, Гомельскі раён), беларускага мастака.

26 – 35 гадоў з часу (26.04.1986 г.), калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

27 – 70 гадоў  з дня нараджэння (1951 г.) Міхася Захаравіча Башлакова (п. Баштан) – паэта, аўтара зборнікаў «Касавіца», «Лілея на цёмнай вадзе», «Як слёзы горкія Айчыны», «Пяро зязюлі падніму», «Матчыны грыбы перабіраю», «Дні мае залатыя», «Світальныя коні», члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009 г.).

Май

3155 гадоў з дня нараджэння (1966 г.) Аляксандра Леанідавіча Барысенкі (г. п. Касцюкоўка, Гомельскі раён), беларускага спартсмена і трэнера (пяцібор’е сучаснае). Майстар спорту Беларусі і СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён свету (1991), шматразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі (1986-1997).

Жнівень

  • — 80 гадоў з часу стварэння (1941 г.) Гомельскага сельскага партызанскага атрада ў Шчокатаўскім лесе.
  • — 80 гадоў з часу стварэння (1941 г.) ў вёсцы Міхалькі падпольнай групы.

17 – 80 гадоў з дня стварэння (1941 г.) партызанскага атрада «Бальшавік».

19 – 80 гадоў з дня пачатку акупацыі (1941 г.) Гомельскага раёна нямецка-фашысцкімі войскамі.

3055 гадоў з дня нараджэння (1966 г.) Леаніда Міхайлавіча Лабачова (в. Чкалава, Гомельскі раён), майстра спорту міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, майстар спорту па пауэрліфцінгу. Бронзавы прызёр чэмпіяната свету 1994 г., чэмпіён Еўропы 1995 г., удзельнік XXVI летніх Алімпійскіх гульняў у Атланце. Прызнаны лепшым спартсменам 1994 г. З 1997 г. на трэнерскай працы, інструктар-метадыст КЖ РУП Савецкага раёна г. Гомеля.

Кастрычнік

9 – 95 гадоў з дня нараджэння (1926 г.) Івана Сцяпанавіча Зайцава (в. Чонкі) – Героя Савецкага Саюза (1945 г.). У баях на тэрыторыі Германіі цяжка паранены, закрыў сваім целам амбразуру фашысцкага дзота. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і в. Чонкі Гомельскага раёна, на будынку вучылішча, дзе ў 1940 г. вучыўся І. С. Зайцаў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

28110 гадоў  з дня нараджэння (1911 г.) Івана Акімавіча Каўшарава (в. Глыбоцкае) – Героя Савецкага Саюза (1941 г.). Памёр 21.02.1998 г.

Лістапад

3 – 70 гадоў з дня нараджэння (1951 г.) Міхаіла Іванавіча Старавойтава (п. Арленск) – кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. Аўтар звыш 20 навуковых прац.

6 – 80 гадоў з дня правядзення (1941 г.) падпольшчыкамі в. Заліп’е першай баявой аперацыі.

9 – 80 гадоў з дня нараджэння (1941 г.) Леаніда Іванавіча Радзянкі, спартсмена і трэнера (акрабатыка), сярод выхаванцаў якога – прызёры чэмпіянатаў Еўропы С. Арцёменка, А. Мус, Д. Казлоў.

Снежань

8 – 95 гадоў з часу ўтварэння (1926 г.) Гомельскага раёна ў складзе Гомельскай акругі.

8 – 95 гадоў  з часу (1926 г.), калі вёска Аздзеліна з’яўляецца цэнтрам сельскага Савета Уваравіцкага раёна. Першы старшыня – настаўнік Маскалёў.

19 – 115 гадоў з дня нараджэння (1906 г.) Віктара Паўлавіча Палавінкі (г. Почап) – героя Сацыялістычнай Працы. Памёр у 1977 г.

3060 гадоў з часу (30.12.1961 г.), калі вёска Ніжні Брылёў Красненскага сельсавета была ўключана ў межы горада Гомеля.

100 гадоў з часу заснавання (снежань, 1921) сельгаспрадпрыемства (КСУП) “Брылёва”. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аграгарадку Мічурынская. У складзе – цяплічны камбінат, жывёлаводчы комплекс, яблыневы сад, кансервавы камбінат (заснаваны ў 1946 г.) выпускае каля 100 найменняў кансерваў. Спецыялізацыя: гародніна, бульба, яблыкі, малако і інш.

50 гадоў з часу заснавання (снежань 1971) Гомельскай птушкафабрыкі. Далучаны КСУП “Навабеліцкі” (2002) і СВК “Бабовічы”. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў в. Цярэшкавічы.