Аўтар: Галіна Рагавая
У кожнага куточак ёсць, Бяроза голлем гладзіць дах,
Дзе да драбніц усё знаёма. Дзе дым над комінам віецца,
Усюды ты – заезджы госць, Ўдыхаю родны хлебны пах,
І толькі тут заўсёды дома. І толькі ён мне грэе сэрца.
Увосень тут і ветру шум Радзей хаджу я басанож
Душы прыносіць асалоду, У роднай хаце па масніцах,
Як найтанчэйшая з парфум, Ды ведаю адно я ўсё ж:
Галінка бэзу дорыць водар. Мне толькі тут спакойна спіцца.
Расце вярба ў канцы сяла, Куточак той завём з табой
Між камянёў цячэ крыніца. Ласкава: “родная зямліца”.
Якая б спёка ні была, Я толькі перад ёй адной
Я толькі тут магу напіцца. Магу пакорліва схіліцца.